Міжнародная электратэхнічная камісія
Міжнародная электратэхнічная камісія | |
International Electrotechnical Commission | |
Лягатып МЭК | |
Абрэвіятура | МЭК |
---|---|
Дэвіз | «Making electrotechnology work for you» |
Дата ўтварэньня |
26 чэрвеня 1906 Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія |
Тып | Няўрадавая арганізацыя |
Мэта | Стандартызацыя электрычнай, электроннай і зьвязаных тэхналёгіяў |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства |
60 краінаў
Альжыр
Аргентына Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бэльгія Бразылія Баўгарыя Канада Калюмбія Чылі Кітай Харватыя Чэхія Данія Эгіпет Фінляндыя Францыя Нямеччына Грэцыя Вугоршчына Індыя Інданэзія Іран Ірак Ірляндыя Ізраіль Італія Японія Лібія Люксэмбург Малайзія Мэксіка Нідэрлянды Новая Зэляндыя Нарвэгія Аман Пакістан Філіпіны Польшча Партугалія Катар Румынія Расея Саудаўская Арабія Сэрбія Сынгапур Славаччына Славенія Рэспубліка Карэя |
Афіцыйныя мовы | ангельская, француская |
прэзыдэнт | Junji Nomura |
Бюджэт | CHF 20 мільёнаў / $ 20,938 мільёнаў / €19,3 мільёны |
Сайт | www.iec.ch |
Міжнаро́дная электратэхні́чная камі́сія (па-ангельску: International Electrotechnical Commission, па-француску: Commission électrotechnique internationale) — некамэрцыйная, няўрадавая міжнародная арганізацыя стандартызацыі, якая падрыхтоўвае і публікуе міжнародныя стандарты па ўсіх электрычных, электронных і сумежных тэхналёгіях — абагульненых назвай «электратэхналёгіі». Стандарты МЭК рэгулююць значны абшар тэхналёгіяў ад вытворчасьці энэргіі, перадачы і дастаўкі яе да бытавых прыбораў і офіснага абсталяваньня, паўправаднікі, валаконную оптыку, батарэйкі, сонечную энэргію, нанатэхналёгіі, марскую энэргію і мноства іншых. МЭК таксама кантралюе тры глябальныя сыстэмы ацэнкі адпаведнасьці(en), якія вызначаюць, ці адпавядаюць абсталяваньне, сыстэма або складнікі міжнародным стандартам арганізацыі.
Статус МЭК ахоплівае ўсе электратэхналёгіі ўключна з вытворчасьцю і перадай энэргіі, электроніку, магнэтызм і электрамагнэтызм, электраакустыку, мультымэдыя, тэлекамунікацыі і мэдыцынскія тэхналёгіі, а таксама зьвязаныя агульныя дысцыпліны, такія як тэрміналёгія і сымболіка, электрамагнэтычная сумяшчальнасьць, вымярэньні і прадукцыйнасьць, надзейнасьць, праектаваньне і распрацоўка, бясьпека і вакольнае асяродзьдзе.
Сяброўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]МЭК складаецца з арганізацыяў-удзельніц, якія называюцца нацыянальнымі камітэтамі, кожны зь якіх прадстаўляе ў МЭК электратэхнічныя інтарэсы сваёй краіны. Пад такімі маюцца на ўвахе вытворцы, пастаўцы паслуг, разьмеркавальнікі і прадаўцы, спажыўцы і карыстальнікі, дзяржаўныя ўстановы ўсіх узроўняў, прафэсійныя аб’яднаньні і саюзы, а таксама распрацоўнікі нацыянальных стандартаў.
Наступныя краіны складаюць МЭК:[1]
- Поўныя сябры:
- Асацыяваныя сябры (абмежаваныя правы галасаваньня і кіраваньня)[2]